БЕЛ Ł РУС

Да 2030 года ў Мінску пабудуюць яшчэ тры школы і чатыры дзіцячыя сады

20.08.2026 / 07:55

Nashaniva.com

У найбліжэйшую пяцігодку ў мікрараёнах сталіцы, што актыўна забудоўваюцца: плануецца пабудаваць сем новых устаноў адукацыі, распавяла Мінск-Навінам старшыня камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільіна.

Фота: Lookby.Media

— Паводле плана, да 2030 года ў мікрараёнах інтэнсіўнай жылой забудовы — Лошыцы і Грушаўцы, ЖК «Мінск-Свет» — будуць пабудаваныя яшчэ тры школы і чатыры дзіцячыя сады, — адзначыла М. Ільіна.

Яна ўдакладніла, што пра дакладныя тэрміны пабудовы аб’ектаў пакуль казаць рана. Будаўніцтва ўстановы адукацыі — гэта досыць працяглы і сур’ёзны працэс, які пачынаецца з вывучэння магчымага кантынгенту навучэнцаў у тых ці іншых мікрараёнах горада і выбару адпаведнай пляцоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула