БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыляцеў прэзідэнт М'янмы

20.08.2026 / 09:56

Nashaniva.com

Мін Аун Хлайн прыехаў сюды па заканчэнні візіту ў Расіі.

Фота: AP Photo/Pavel Bednyakov, Pool

Прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам, піша БелТА.

Сустрэча з Лукашэнкам запланавана на пятніцу. Яны абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, ключавыя кірункі якога вызначаныя ў дарожнай карце на 2026—2028 гады.

Мін Аун Хлайн прыйшоў да ўлады ў М’янме ў выніку вайсковага перавароту, што адбыўся ў лютым 2021 года і ў выніку якога ў турму кінулі лідарку краіны, нобелеўскую лаўрэатку Аун Сан Су Чжы. З таго часу ён узначальваў часовы ўрад. У 2026 годзе парламент абраў яго прэзідэнтам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула