БЕЛ Ł РУС

Чацвёра непаўналетніх трапілі ў ДТЗ у Полацкім раёне

20.08.2026 / 10:23

Nashaniva.com

16‑гадовы падлетак кіраваў аўтамабілем Citroen.

У салоне машыны ён перавозіў кампанію з чатырох чалавек, трое з якіх — непаўналетнія, паведамляе Следчы камітэт. 

Ноччу на 98‑м кіламетры аўтадарогі «Полацк — Віцебск» не даў рады кіраванню і з’ехаў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся і здзейсніў наезд на апору лініі электраперадачы.

У выніку аварыі непаўналетні бяспраўнік апынуўся заціснутым у салоне аўтамабіля. У ДТЗ таксама пацярпелі пасажыры. Усіх пацярпелых даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула