У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка
У Іўеўскім паляўнічым гаспадарстве на Гродзеншчыне паляўнічыя забілі воўка з унікальнай для Беларусі вугальна-чорнай афарбоўкай.
Для беларускіх лясоў чорная поўсць у ваўкоў з'яўляецца вялікай рэдкасцю, бо мясцовая папуляцыя звычайна мае шэры або рудавата-буры колер. Навукоўцы называюць такіх жывёл меланістамі.