БЕЛ Ł РУС

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра

20.08.2026 / 11:54

Nashaniva.com

У расійскім Хабараўску бясследна знік 43‑гадовы беларус Раман Крупа, які прыехаў на Далёкі Усход з Мазыра на працоўную вахту.

Як піша канал «Дерзкий Хабаровск», некалькі дзён таму мужчыну стала дрэнна, і ён звярнуўся па дапамогу ў мясцовую клініку.

Аднак доктар не знайшоў падстаў для шпіталізацыі і адпусціў яго. Пасля таго як беларус выйшаў з бальніцы на вуліцу, ён бясследна знік.

Родныя б'юць трывогу: у інтэрнат Раман так і не вярнуўся, яго тэлефон адключаны, на сувязь з сям'ёй ён не выходзіць.

Канал Amur Mash дадае, што два дні таму Раман шукаў дарогу да пасольства Беларусі. 18 жніўня Крупа зайшоў у рэдакцыю «Хабаровских вестей». Мужчына папрасіў вады і спытаў, як дабрацца да пасольства.

Паводле слоў супрацоўнікаў выдання, выглядаў ён дзіўна — быў нібыта ў прастрацыі.

Мужчына распавёў, што ў яго ўсё скралі. Яму намалявалі маршрут да амбасады, пасля чаго ён сышоў.

Толькі праз пэўны час журналісты даведаліся з навін, што Раман у вышуку. Ён па-ранейшаму не выходзіць на сувязь з роднымі. Сям'я падала заяву ў міліцыю.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў чужым рэгіёне ў мужчыны няма блізкіх, якія маглі б аператыўна арганізаваць пошукі на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула