Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам
Сяргей Сыранкоў, кіраўнік Камуністычнай партыі Беларусі, прызначаны членам Савета Рэспублікі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Сыранкову — 43 гады, Камуністычную партыю Беларусі ён узначальвае з мая 2024 года.
Браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года, па афіцыйных лічбах набраў 3,21 працэнта, абагнаўшы Гайдукевіча, Канапацкую і Хіжняка.