На пажары пад Петрыкавам загінулі два чалавекі. Кампанія з пяці чалавек прыехала туды на адпачынак
Трагедыя здарылася сёння ноччу ў вёсцы Снядзін, паведамляе СК.
У момант здарэння ў доме знаходзіліся пяць чалавек, якія прыехалі на адпачынак з Мінска і Мазыра.
У выніку пажару загінулі 54‑гадовая жыхарка сталіцы і ейны 77‑гадовы бацька.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС відавочцы дапамаглі пакінуць дом у агні тром іх сваячкам ва ўзросце 47, 18 і 19 гадоў.
З атрыманымі траўмамі жанчыны былі шпіталізаваныя.