У Барысаўскім раёне падлеткі скралі два веласіпеды, каб купіць матацыкл
Але купляць ровар прыйшоў яго ўладальнік.
У Барысаўскім раёне двое хлопцаў — 14 і 16 гадоў — скралі два веласіпеды з розных пад’ездаў аднаго дома. Яны мелі план — прадаць іх і купіць матацыкл.
Але адзін з уладальнікаў ровараў, заўважыўшы знікненне свайго транспарту, адразу зайшоў на сайт аб’яў і знайшоў там уласны веласіпед.
Мужчына дамовіўся з падлеткамі пра сустрэчу пад выглядам пакупніка і адначасова выклікаў міліцыю.