БЕЛ Ł РУС

У Італіі за рулём грузавіка памёр 43‑гадовы беларус

20.08.2026 / 14:13

Nashaniva.com

43‑гадоваму беларусу стала дрэнна падчас загрузкі на тэрыторыі прадпрыемства на поўначы Італіі. Мужчына быў за стырном і ўрэзаўся ў сцяну будынка.

Здарэнне адбылося ранкам 20 жніўня на прадпрыемстве Padana Tubi у населеным пункце Пьеве-дзі-Гуастала на поўначы Італіі, паведамляе il Resto del Carlino. 

На месца прыбылі ратавальнікі, брыгады хуткай дапамогі і верталёт экстраннай медыцынскай дапамогі з Пармы.

Пажарным давялося вызваляць кіроўцу з кабіны. 

Стан мужчыны адразу ацанілі як вельмі цяжкі: ён не падаваў прыкмет жыцця. Медыкі доўгі час праводзілі сардэчны масаж і іншыя рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць яго не ўдалося.

На месцы таксама працавалі карабінеры. Паводле папярэдніх звестак, смерць была звязаная з раптоўным прыступам і натуральнымі прычынамі.

Мужчыну 43 гады.

Пра іншыя абставіны здарэння не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула