БЕЛ Ł РУС

«Цікава, калі гэты сорам спыніцца». На «Салаўёў Live» разнеслі «Газпрам» за Канье Уэста і «старога педафіла» — бацьку Ілана Маска

20.08.2026 / 15:25

Nashaniva.com

Прапагандыст і вядучы канала «Салаўёў Live» Сяргей Мардан нечакана прайшоўся па «Газпрам-медыя» за арганізацыю канцэрта рэпера Канье Уэста на «Газпрам-Арэне» ў Санкт-Пецярбургу.

Мардан заявіў, што не здзіўлены ўдзелам холдынгу ў прыездзе скандальнага рэпера, дадаўшы, што «Газпром-медыя» «20 гадоў утрымліваў «Эхо Москвы», «замежнага агента Венедыктава і зграю нягоднікаў», піша канал «Осторожно, новости».

Прапагандыст назваў запрошанага рэпера «сапсаванай зоркаю», вядомай толькі скандаламі, наркотыкамі і сімпатыямі да Гітлера.

«Цяпер Канье Уэст. Гэта для чаго? Гэта што? Я разумею, што яны кажуць: нам удалося прабіцца, прывезці зорку. Але зорка сапсаваная, каго гэта хвалюе? Мне цікава, калі гэты сорам спыніцца?» — сказаў Мардан.

Ён дадаў, што 80% карыстальнікаў увогуле не ведаюць Канье Уэста. А той знакаміты «акрамя наркотыкаў» толькі перформансам «Я люблю Гітлера», «Я фашыст» і фота ў футболцы са свастыкай.

Мардан таксама абурыўся, што ў Расію раней запрашалі братоў Тэйт і бацьку Ілана Маска, марнуючы на іх грошы. «І тут кантракт адпрацоўваюць. Будзем яшчэ 3—4 дні казаць пра Канье Уэста, а потым апынецца, што ён не прыедзе», — мяркуе ён.

«Мне цікава, калі гэта спыніцца? Братоў Тэйт, гэтых паскудных, прывезлі на ПМЭФ… Гэты стары педафіл, які называе сябе бацькам Ілана Маска… Гэта ж хтосьці робіць, хтосьці марнуе на гэта бабкі», — сказаў Мардан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула