БЕЛ Ł РУС

У БНБ-Банка зноў адбыўся маштабны збой — ужо другі за лета

20.08.2026 / 17:53

Nashaniva.com

20 жніўня БНБ-Банк паведаміў пра сур’ёзны збой у працы сваіх сістэм. Праблемы закранулі адразу некалькі асноўных сэрвісаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: finneo.by

У прыватнасці, часова былі недаступныя аперацыі ў новым мабільным дадатку «Іскра», аперацыі ў касах банка, а таксама аперацыі і плацяжы для юрыдычных асоб. Пры гэтым разлікі банкаўскімі карткамі працягвалі працаваць.

У банку заявілі, што ўжо высветлілі прычыну непаладак і займаюцца іх ліквідацыяй. А 13:43 паведамілі пра аднаўленне працы сэрвісаў.

Гэта ўжо не першы маштабны тэхнічны збой у БНБ-Банку за апошнія месяцы. У пачатку лета банк сутыкнуўся з сур’ёзнымі праблемамі, якія працягваліся каля трох дзён. Тады не працавалі мабільны дадатак банка, сайт, шэраг сэрвісаў і кантакт-цэнтр, інтэрнэт-банкінг для юрыдычных асоб, а таксама значная частка банкаматаў па ўсёй краіне.

Праз некалькі дзён пасля таго збою БНБ-Банк запусціў новы мабільны дадатак «Іскра». У банку падкрэслівалі, што ён з'яўляецца ўласнай распрацоўкай і павінен зрабіць карыстанне банкаўскімі паслугамі больш зручным.

Аднак падчас новага збою праблемы закранулі і «Іскру». У выніку карыстальнікі зноў сутыкнуліся з немагчымасцю праводзіць частку аперацый.

Чытайце таксама:

У БНБ-банка здарыўся збой

У якіх жылых комплексах можна будзе купіць кватэру ў іпатэку пад 1%?

Ужо трэці банк уводзіць плату за прыём расійскіх рублёў ад замежнікаў

Каментары да артыкула