Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку
Адзін з забітых мядзведзяў, верагодна, быў тым, які напаў на турыстку.
Ілюстрацыйнае фота
У Рэспубліцы Алтай (Расія) за двое сутак паляўнічыя застрэлілі 12 мядзведзяў. Гэта адбылося пасля таго, як у ноч на 19 жніўня мядзведзь забіў турыстку з Новасібірска.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-сакратара ўрада рэгіёна.
У паведамленні гаворыцца, што, паводле даных паляўнічых, адзін з забітых мядзведзяў, верагодна, быў тым, які напаў на турыстку.
У ноч на 19 жніўня на турбазе каля вёскі Артыбаш пасля нападу мядзведзя загінула 29‑гадовая супрацоўніца МНС з Новасібірскай вобласці Сняжана К.