БЕЛ Ł РУС

У выніку ўдару па вёсцы ў Харкаўскай вобласці загінулі чатыры чалавекі

21.08.2026 / 08:24

Nashaniva.com

Ёсць параненыя.

Уначы расійскія беспілотнікі атакавалі вёску Лябяжае ў Харкаўскай вобласці, у выніку чаго ўзніклі пажары ў прыватнай забудове — загінулі 4 чалавекі, таксама ёсць параненыя, паведамляе «Украінская праўда».

Зафіксавана ўзгаранне 5 прыватных жылых дамоў, знішчана 3 і пашкоджана 20 прыватных жылых дамоў, а таксама 3 гаспадарчыя пабудовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула