Мінабароны акрэдытавала вайсковага аташэ Германіі
У Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва адбылася сустрэча з прадстаўнікамі пасольства Германіі.
Фота: Мінабароны
Мерапрыемства адбылося з нагоды акрэдытацыі пры беларускім вайсковым ведамстве новага аташэ па пытаннях абароны падпалкоўніка Міхаэля Герстэнэкера, а таксама ў сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі падпалкоўніка Штэфана Янке, паведаміла Мінабароны
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы, гаворыцца ў паведамленні.