БЕЛ Ł РУС

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах

21.08.2026 / 10:26

Nashaniva.com

Падчас ператрусаў было канфіскавана больш за 30 адзінак абсталявання і звыш 20 тысяч SIM-карт.

У Беларусі спынена дзейнасць некалькіх тэхнічных вузлоў сувязі, якія маглі выкарыстоўвацца замежнымі ашуканскімі кол-цэнтрамі для масавых званкоў і рассылкі SMS, паведамляе прэс-служба МУС.

З 2024 года трое мужчын ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў у Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях абсталявалі ў сваіх кватэрах тэхнічныя цэнтры для дыстанцыйнага кіравання тысячамі SIM-карт.

Праз іх махлярскія кол-цэнтры маглі масава абзвоньваць грамадзян з мэтай выкрадання грошай.

Мужчыны атрымлівалі ад куратараў праз службу дастаўкі SIM-банкі, GSM-шлюзы, радыёмодулі, антэны і працэсары. Пасля падключэння абсталявання яны забяспечвалі яго бесперабойную працу.

«Акрамя таго, указаная злачынная інфраструктура выкарыстоўвалася для дзеянняў, якія ўяўляюць прамую пагрозу нацыянальнай бяспецы і стабільнасці ў нашай краіне і Саюзнай дзяржаве», — паведамляе МУС.

Падчас ператрусаў было канфіскавана больш за 30 адзінак абсталявання і звыш 20 тысяч SIM-карт.

Вядома пра 40 GSM-прылад і больш за 17 тысяч SIM-карт, а таксама мабільныя тэлефоны з перапіскай з куратарамі.

Фігуранты распавялі, што пагадзіліся на прапановы аб заробку, якія паступілі ад невядомых праз тэлеграм.

Усе трое раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці і афіцыйна не працавалі, адзін з іх быў студэнтам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула