БЕЛ Ł РУС

Чатыры раёны Гомельшчыны пацярпелі ад моцнага ветру

21.08.2026 / 11:00

Nashaniva.com

Выпадкаў траўмавання людзей не зафіксавана.

Увечары ў чацвер у выніку дажджу і моцнага ветру ў Гомельскай вобласці зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў і пашкоджання даху дома. Цяць выпадкаў падзення дрэў зафіксавалі ў Ельскім раёне, два — у Хойніцкім, па адным — у Рэчыцкім і Рагачоўскім раёнах, паведамляе МНС.

Работнікі МНС прыцягваліся да ўборкі і распілоўвання паваленага дрэва ў Ельскім раёне. Таксама пашкоджаны дах прыватнага жылога дома ў Хойніках на вуліцы Савецкай.

Выпадкаў траўмавання людзей не зафіксавана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула