Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»
Наперадзе прызнанне «тэрарыстам».
Вынесены яму завочны прысуд афіцыйна ўступіў у сілу, таму спявак трапіў у міліцэйскі спіс «экстрэмістаў». Але ўсіх, каго асудзілі за «распальванне варожасці», КДБ уключае яшчэ і ў спіс «тэрарыстаў». Такі ж лёс чакае і Міхалка.
Агулам яму завочна прысудзілі 4 гады — у тым ліку і за «абразу» Лукашэнкі.