БЕЛ Ł РУС

Пашынян вырашыў адклікаць пасла Арменіі з Расіі на фоне гандлёвай вайны

21.08.2026 / 13:55

Nashaniva.com

Пашынян незадаволены дыпламатычнай працай пасла, паколькі той не можа знізіць напружанасць у адносінах паміж Ерэванам і Масквой.

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэм’ер-міністр Арменіі прыняў рашэнне адклікаць надзвычайнага і паўнамоцнага пасла рэспублікі ў Расіі Гургена Арсеняна, паведамілі армянскай газеце «Жагавурд» дасведчаныя крыніцы.

Паводле іх слоў, Пашынян незадаволены дыпламатычнай працай пасла, паколькі той не можа знізіць напружанасць у адносінах паміж Ерэванам і Масквой. Пакуль невядома, хто заменіць Арсеняна, аднак рашэнне аб яго адкліканні з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае, падкрэслілі суразмоўцы «Жагавурд».

Арсенян быў прызначаны паслом у Расіі ў жніўні 2024 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Вагаршака Аруцюняна. Да гэтага ён быў дэпутатам парламента рэспублікі ад кіроўнай фракцыі «Грамадзянская дамова», піша Moscow Times.

Адносіны паміж Расіяй і Арменіяй абвастрыліся праз планы Ерэвана ўступіць у ЕС. З мая Масква паслядоўна забараняла пастаўкі рознай армянскай прадукцыі, у тым ліку алкаголю, гародніны, садавіны, рыбы, малака і кветак.

Першыя расійскія забароны на ўвоз і транзіт армянскіх тавараў з’явіліся незадоўга да парламенцкіх выбараў у рэспубліцы, якія прайшлі 7 чэрвеня, а пасля перамогі партыі Пашыняна іх колькасць рэзка павялічылася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула