БЕЛ Ł РУС

Турцыя запрасіла ў Інтэрпала дазвол на арышт Нетаньяху

21.08.2026 / 15:21

Nashaniva.com

Запыты на арышт у дачыненні да прэм’ер-міністра Ізраіля, а таксама камандуючага ВМС Ізраіля былі накіраваныя «за злачынствы супраць актывістаў флатыліі «Глабальны Сумуд».

Біньямін Нетаньяху. Фота: Win McNamee / Getty Images

Турцыя запрасіла ў Інтэрпала дазвол на арышт Нетаньяху Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Турцыі Акін Гюрлек, піша CNN Türk.

Запыты на арышт у дачыненні да прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, а таксама камандуючага ВМС Ізраіля Афека Масковіча былі накіраваныя «за злачынствы супраць актывістаў флатыліі «Глабальны Сумуд», уключаючы генацыд і злачынствы супраць чалавечнасці».

Канфлікт вакол флатыліі «Глабальны Сумуд» узнік пасля таго, як ізраільскія вайскоўцы перахапілі ў міжнародных водах Міжземнага мора міжнароднае судна гуманітарнага канвою з грузам для сектара Газа, затрымаўшы праваабаронцаў і грамадзян Турцыі, якія знаходзіліся на борце.

У адказ на гэта стамбульскі суд па пазовах пацярпелых актывістаў распачаў крымінальную справу супраць 35 ізраільскіх чыноўнікаў і вайскоўцаў на чале з прэм’ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху, абвінаваціўшы іх у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, і выдаў ордары на іх арышт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула