БЕЛ Ł РУС

Зацвердзілі генеральныя планы Віцебска, Гомеля і Магілёва

21.08.2026 / 17:30

Nashaniva.com

Пастанову Савета Міністраў аб зацвярджэнні генпланаў трох беларускіх абласных гарадоў падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Генеральныя планы вызначаюць стратэгію сацыяльна-эканамічнага і тэрытарыяльнага развіцця Віцебска, Гомеля і Магілёва да 2035 года.

У дакументах вызначаныя аптымальныя планіровачныя структуры і функцыянальнае занаванне гарадоў, прынцыпы аховы навакольнага асяроддзя, развіцця сістэмы грамадскага абслугоўвання, інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

Таксама генеральныя планы прадугледжваюць стварэнне бяспечнага, безбар’ернага і камфортнага асяроддзя для жыцця насельніцтва.

Чытайце таксама:

Не стала інстытута, які ствараў генпланы Мінска і вызначаў зялёныя зоны ў горадзе. Горадабудаўнікоў падпарадкавалі праекціроўшчыкам дарог і развязак

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Каментары да артыкула