«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак
На пытанні пра заробак і пра асаблівасці працы беларус Ігар расказаў у Threads — відэа з ім выклала яго жонка, яна ж і задала яму пытанні. Мужчына адпрацаваў 40 дзён без выхадных, і яму было вельмі складана, піша Myfin.by.
Скрыншот з відэа
У роліку Ігар расказаў, што намалаціў у раёне 3000 тон збожжа:
— Цяжка табе было?
— Так, было вельмі складана.
Мужчына казаў, што да канца жніва прыходзіў дадому без сіл: прыйшоў, памыўся, паеў — і спаць. Працоўны дзень пачынаўся часцей а 6‑й раніцы, калі ішоў дождж — то бліжэй да 8‑й раніцы.
— Колькі па факце ў цябе за 40 дзён было выхадных?
— Ніводнага.
Пры гэтым у беларуса з класічнай пяцідзёнкай на прыкладна 40 працоўных дзён (2 месяцы) будзе прыпадаць 16 выхадных.
Жонка Ігара спытала, што ён думае пра меркаванне, нібыта праца на камбайне не з'яўляецца цяжкай: «Катайся — ды і ўсё». Мужчына адказаў, што не згодны з такімі словамі, паколькі ягоная праца прадугледжвае пастаяннае напружанне праз бесперапынны кантроль працэсаў.
Ігар звярнуў увагу, што праца ў полі на камбайне 40 дзён запар не гарантуе заробак у 13 000 BYN, як атрымалася ў яго: заробак залежыць ад таго, колькі збожжа намалаціў камбайнёр.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: З нядбайных чыноўнікаў можна стварыць дзве батальённа-тактычныя групы
Караеў ужо набраў на Гродзеншчыне першы ўзвод нядбайных аграрыяў
На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай
Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку