У Самарскай вобласці РФ пасля атакі БПЛА гарыць складскі комплекс OZON
У ноч на 22 жніўня ў Чапаеўску Самарскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў загарэўся размеркавальны комплекс маркетплейса OZON у Чапаеўску.
Як піша ASTRA, усяго за кіламетр ад палаючага склада знаходзяцца два буйныя абаронныя прадпрыемствы: ААТ «Прамсінтэз» (вытворца прамысловай выбухоўкі, у тым ліку трацілу) і ААТ «Палімер» (вытворца зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Абодва вайсковыя аб'екты раней ужо атакаваліся ўкраінскімі ракетамі і дронамі.
Раней Ozon трапляў у зону пагрозы ўкраінскіх дронаў і праводзіў эвакуацыю, але да 22 жніўня пацверджаных звестак пра загаранні складоў Ozon не было.
Кіраўнік Самарскай вобласці Вячаслаў Фядарышчаў пацвердзіў украінскую атаку. Паводле яго слоў, у рэгіёне пашкоджаныя два аб'екты: лагістычны комплекс Ozon і адно з прамысловых прадпрыемстваў.
Ён не назваў другое прадпрыемства, але тэлеграм-каналы паведамлялі пра ўдар украінскіх беспілотнікаў па Навакуйбышаўскім нафтаперапрацоўчым заводзе, які раней ужо неаднаразова станавіўся цэллю паветраных атак.
У выніку ўдараў у вобласці ёсць пацярпелыя.