Расіяне нанеслі балістычны ўдар па Барыспалі
Мінабароны РФ заяўляе, што ўдар нанесены па вайсковым аэрадроме.
У суботу, 22 жніўня, па Барыспалі ў Кіеўскай вобласці быў нанесены балістычны ракетны ўдар. Паводле паведамленняў украінскіх рэсурсаў, па аб’ектах у раёне горада прыляцела каля шасці ракет, некаторыя з якіх, мяркуючы з відэа з месца здарэння, мелі касетную баявую частку.
У выніку атакі на месцы прылётаў узніклі буйныя пажары: загарэліся грузавых аўтамабілі, склады і АЗС.
У сваю чаргу, Міністэрства абароны РФ заявіла пра нанясенне ўдару па вайсковым аэрадроме і сумежнай інфраструктуры ў Кіеўскай вобласці.