Прэзідэнт Польшчы пасмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пасмяротна ўручыў беларускаму дзеячу Аляксандру Мілінкевічу Афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі» перад Рэспублікай Польшча.
Высокую дзяржаўную ўзнагароду на развітанні перадаў удаве палітыка Іне Кулей дарадца польскага прэзідэнта Лешэк Скібель.
Аляксандра Мілінкевіча адзначылі «за выбітныя заслугі ў дзейнасці на карысць палякаў у Беларусі, за дасягненні ў папулярызацыі дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама за заангажаванне ў будаванні грамадзянскай супольнасці».
Ордэн «За заслугі перад Рэспублікай Польшча» прысуджаецца замежнікам за асаблівы ўнёсак у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.