БЕЛ Ł РУС

«Ці нармальна, што квіткі цяпер прадаюцца па прапісцы?»: беларуска здзівілася розніцы ў цэнах у Віцебскім музеі

23.08.2026 / 10:00

Ганна Стафановіч

Жыхары Віцебска могуць паглядзець у Віцебскім мастацкім музеі выставу «Марк Шагал. Над горадам» у тры разы танней, чым усе астатнія наведвальнікі.

Білеты на выставу Марка Шагала ў Віцебску расейскамоўныя. Фота з сацсетак

У філіяле «Мастацкі музей» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея да 13 верасня праходзіць выстава «Марк Шагал. Над горадам». Галоўны экспанат — карціна «Над горадам», якую прывезлі з Масквы, бо захоўваецца легендарны твор мастацтва ў Траццякоўскай галерэі.

На сайце музея пазначана, што квіткі на выставу твораў Шагала каштуюць па-рознаму: ад 2,5 і да 5 рублёў для жыхароў Віцебска і ад 7,5 да 15 рублёў для ўсіх астатніх.

Гэта і выклікала пытанні ў беларускі Рымы. «Ці нармальна, што квіткі цяпер прадаюцца па прапісцы? Няма віцебскай прапіскі — плаці ў 3 разы больш. Проста цырк», — напісала яна ў трэдсах.

У каментарах жанчына дадала, што ведае пра практыку іншых краін — калі ўваход у музей каштуе даражэй для замежнікаў. Але ж падкрэсліла, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра тое, што беларусы мусяць плаціць па-рознаму.

Але ж каментатары Рыму не падтрымалі. Бо выстава Шагала адзіная, на якую жыхары Віцебска могуць трапіць з істотнай зніжкай: «Мясцовыя ўтрымліваюць гэты музей на свае падаткі круглы год, дык а чаму ім плаціць нароўні з турыстамі?», «Там без прапіскі кошт пытання 15 рублёў, гэта кропля ў моры. А агулам гэта нармальна, можна сказаць, даніна гораду і яго жыхарам», «Ушчаміцца праз розніцу ў квітках, роўнай кубачку кавы, мда…».

Чытайце таксама:

У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу

Каментары да артыкула