БЕЛ Ł РУС

У Еўропе з'явіўся новы лаўкостар з квіткамі ад 40 еўра

22.08.2026 / 15:31

Nashaniva.com

Новы бюджэтны авіяперавозчык Fly2Galicia рыхтуецца пачаць палёты з іспанскага Санцьяга-дэ-Кампастэла ў восем гарадоў Іспаніі і іншых краін Еўропы.

Першыя рэйсы запланаваныя на 1 снежня 2026 года, а квіткі ўжо прадаюцца. Самы танны пералёт у продажы цяпер каштуе 41 еўра.

Як піша Euronews, базавым аэрапортам новай авіякампаніі стане Санцьяга—Расалія-дэ-Кастра. Адсюль Fly2Galicia плануе лётаць у тры іспанскія гарады — Алікантэ, Гранаду і Сарагосу — і ў пяць еўрапейскіх: Брусэль, Прагу, Мюнхен, Венецыю і Мілан.

Паводле апублікаванага раскладу, першыя рэйсы павінны пачацца 1 снежня. Дата выбраная напярэдадні перыяду, калі ў Санцьяга-дэ-Кампастэла традыцыйна прыязджае шмат турыстаў і паломнікаў, якія праходзяць знакаміты шлях Каміна-дэ-Санцьяга.

Продаж квіткоў ужо адкрыты. Найбольш танныя прапановы на міжнародныя рэйсы цяпер выглядаюць так:

з Мілана ў Санцьяга-дэ-Кампастэла — ад 41 еўра;

з Брусэля — ад 51 еўра;

з Прагі — ад 51 еўра;

з Венецыі — ад 51 еўра;

з Мюнхена — ад 71 еўра.

Пры гэтым варта ўлічваць, што гаворка ідзе пра мінімальныя тарыфы, а кошт квіткоў можа змяняцца ў залежнасці ад даты і попыту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула