Брытанскія кінатэатры абмяжоўваюць выкарыстанне разумных акуляраў, баючыся пірацтва
Кінатэатры ў Вялікабрытаніі пачалі ўводзіць абмежаванні на выкарыстанне «разумных» акуляраў з убудаванымі камерамі. Прычына — асцярогі, што з іх дапамогай можна нелегальна запісваць фільмы і распаўсюджваць іх у інтэрнэце, піша Reuters.
Здымак ілюстрацыйны
Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра мадэлі Meta з функцыямі штучнага інтэлекту. Правілы залежаць ад канкрэтнага кінатэатра: адныя аператары цалкам забараняюць такія акуляры, іншыя ўводзяць пэўныя абмежаванні.
Брытанская асацыяцыя кінатэатраў адзначае, што разумныя акуляры могуць быць карыснымі для людзей з асаблівымі патрэбамі. Таму аператары маюць намер шукаць баланс паміж бяспекай ад пірацтва і даступнасцю кінатэатраў для людзей з інваліднасцю.
Увага да такіх прылад у Вялікабрытаніі ўзмацнілася пасля таго, як у жніўні суды Англіі і Уэльса забаранілі выкарыстанне разумных акуляраў Meta ў судовых залах. Абмежаванні звязаныя з магчымасцю непрыкметна рабіць фота і відэазапісы.
Такім чынам, развіццё акуляраў з камерамі і штучным інтэлектам ужо прымушае грамадскія ўстановы пераглядаць правілы іх выкарыстання.
Чытайце таксама:
Anthropic дадала вадзяныя знакі ў Claude — распрацоўшчыкі адразу выпусцілі «сціркі»
EPAM думаў, што штучны інтэлект — гэта рэдкі шанец. Аказалася, усё складаней
Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека
Spotify пачне пазначаць ШІ-артыстаў і прыбярэ іх з рэкамендацый