Лодку з сямейнай парай і сабакам знесла ветрам на возеры Нарач
Выпадак адбыўся ўчора.
Па дапамогу да выратавальнікаў звярнулася жанчына, якая разам з мужам і сабакам знаходзілася ў лодцы. Праз моцны вецер лодку пачало зносіць ад берага, і самастойна вярнуцца яны не змаглі.
Супрацоўнікі МНС знайшлі сям’ю на востраве. Адзін з ратавальнікаў уплаў дабраўся да вострава, прычапіў лодку да буксіра.
А потым выратавальнікі дапамаглі ім бяспечна дабрацца да берага, адбуксаваўшы лодку разам з пасажырам.