Арына Сабаленка прэзентавала новую калекцыю футболак са сваёй выявай
Кошт футболкі — 47 даляраў.
Пераможца чатырох турніраў «Вялікага шлема», першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прэзентавала калекцыю футболак свайго мерчу, распрацаваную сумесна з амерыканскім брэндам спартыўнага адзення і абутку Nike да турніру US Open — 2026, піша «Прэсбол».
Футболкі выкананыя ў чорна-белым стылі з выявай тэнісісткі, а таксама яе імем і прозвішчам. Калекцыя таксама даступная для пакупкі на афіцыйным сайце кампаніі. Кошт футболкі — 47 даляраў.
— Падтрымлівайце Арыну Сабаленку ў любую пару года з дапамогай гэтай свабоднай і лёгкай футболкі. Яе трыкатажная тканіна з сумесі бавоўны з вільгацеадпорнымі ўласцівасцямі дапаможа вам заставацца сухімі і адчуваць сябе камфортна, — адзначае Nike.
На US Open — 2026 Сабаленка мае абараняць тытул пераможцы турніру ў адзіночным разрадзе. Ёй трэба абараніць дзве тысячы балаў, заваяваныя на мінулым турніры, інакш яны згараць, і Алена Рыбакіна пасуне беларуску з першага радка сусветнага тэнісу.