БЕЛ Ł РУС

Памёр адыёзны славянафіл і камуніст Сяргей Касцян

23.08.2026 / 10:41

Nashaniva.com

Палымянаму прыхільніку саюза з Расіяй было 85 гадоў.

Сяргей Касцян нарадзіўся 15 студзеня 1941 года ў вёсцы Усохі Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў будаўнічую школу ў Чалябінску, працаваў цесляром на Чалябінскім трактарным заводзе. Потым вярнуўся ў камсамольскія і партыйныя органы Мазырскага раёна, выкладаў у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, абараніў кандыдацкую дысертацыю, стаў доктарам паліталогіі і прафесарам.

Быў дэпутатам Вярхоўнага савета XIII склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Быў старшынёй Беларускага славянскага камітэта, Славянскага парламенцкага саюза, член Міжнароднага славянскага камітэта, член Прэзідыума Еўрапейскага форума міру. Сакратар Кампартыі Беларусі і нават першым дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура i мастацтва» (2002).

Быў страшэнным антыбеларусам, апантаным прыхільнікам Лукашэнкі.

У сваім апавяданні 2005 года «Калядоўшчыкі» Уладзімір Лобач вывеў дэпутата Касцяна ў вобразе дэпутата Кацяна:

«…на мінулым тыдні сам Хазяін, праводзячы чарговую нараду, папрасіў уганараваць хвілінай маўчання памяць звар’яцелага дэпутата Кацяна. Гаротніка адлавілі нацыяналісты і змусілі чытаць усю падшыўку сваёй «Нівы», пачынаючы з 1906 году. Ясна, што розум пажылога дэпутата, які і так не вызначаўся цвёрдасцю, безнадзейна «паплыў». Цяпер, як казалі людзі, Кацяна можна было перыядычна бачыць ля Міністэрства праўды, дзе ён тыкаў у твар чыноўнікам той самай «Нівай» і голасна патрабаваў: «Дык падпісвайся!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула