БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Калі мы хочам разваліць краіну, то можам рухацца ў напрамку выбараў

23.08.2026 / 11:44

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў магчымасць правядзення выбараў падчас вайны.

Фота: тг Уладзіміра Зяленскага

Паводле яго слоў, яны могуць «разваліць краіну» і выклікаць раскол у грамадстве. Пра гэта ён распавёў падчас размовы з журналістамі, піша «Суспільне».

«Нас ужо падштурхоўвалі да выбараў падчас такой вайны з розных бакоў. Прыкладна год таму была такая хваля. Мая пазіцыя была дакладнай — калі партнёры прапануюць нам канкрэтныя ўмовы, пры якіх можна бяспечна, легітымна і дэмакратычна правесці выбары ва Украіне — з удзелам вайскоўцаў, на прыфрантавых тэрыторыях, за мяжой, куды выехалі мільёны нашых грамадзян, ратуючыся ад вайны, бяспечна — гэта значыць без удараў і абстрэлаў, — то давайце гэта абмяркоўваць», — сказаў Зяленскі.

Тады, паводле яго слоў, ніводзін з заходніх партнёраў не прадставіў канкрэтных прапаноў, якія гарантавалі б бяспеку падчас выбараў. Зяленскі дадаў, што гэта немагчыма, пакуль Пуцін «не хоча ісці на любыя варыянты спынення агню».

«Я лічу, што падчас такой вайны выбары ў цэлым — гэта вялікія рызыкі. Выбары проста зараз — гэта цунамі для дзяржавы, якое расколе Украіну. Таму мая стратэгія — давесці краіну да заканчэння вайны і захаваць незалежную і суверэнную дзяржаву. І я яе выконваю», — дадаў Зяленскі.

Нядаўна, былы міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў заклікаў правесці выбары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула