БЕЛ Ł РУС

Марк Цукерберг купіў 200‑гадовы замак у Ірландыі

23.08.2026 / 17:02

Nashaniva.com

Па ацэнках, замак можа каштаваць 20—30 мільёнаў еўра.

Фота: Bild

Кіраўнік карпарацыі Meta Марк Цукерберг купіў замак у Ірландыі, якому амаль 200 гадоў. Гэта рэзідэнцыя знаходзіцца прыблізна за 200 км ад еўрапейскай штаб-кватэры яго канцэрна ў Дубліне, піша Bild.

Гаворка ідзе пра замак Странкалі на беразе ракі Блэкуотэр у графстве Уотэрфард. Гэта трохпавярховы будынак плошчай каля 1500 квадратных метраў. На прылеглай тэрыторыі плошчай 178 гектараў ёсць лес, сады і лодачная прыстань. Замак пабудаваны паміж 1825 і 1835 годамі.

Колькі заснавальнік Facebook і яго жонка Прысцыла Чан заплацілі за нерухомасць, невядома. Газета The Irish Times, якая першай паведаміла пра куплю, піша пра 20—30 мільёнаў еўра. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай ацэнкі няма. Як сцвярджаюць журналісты, замак прадаў Майкл Ален-Баклі, сузаснавальнік лонданскай прыватнай інвестыцыйнай кампаніі RAB Capital.

Цукерберг і яго жонка, як паведамляецца, ужо некаторы час шукалі жыллё ў Ірландыі. У перапісцы з навінавым сайтам Business Insider прэс-сакратар Цукерберга Браян Бейкер заявіў: «Марк і яго сям'я рады таму, што змогуць і далей клапаціцца пра гэты гістарычны дом і праводзіць час у Ірландыі, дзе Meta мае сваю міжнародную штаб-кватэру». У кампаніі каля 1500 супрацоўнікаў у Дубліне і Корку, а таксама свой цэнтр апрацоўкі даных у Клоні.

У сакавіку Цукерберг абзавёўся таксама новай нерухомасцю ў ЗША — ён набыў мега-сядзібу за 170 мільёнаў даляраў на прыватным востраве Індыян-Крык-Айленд каля Маямі (Фларыда). Гэты востраў таксама называюць Billionaire Bunker — «бункерам мільярдэраў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула