БЕЛ Ł РУС

Такаеў раскрытыкаваў мужчын, якія абдымаюцца пры сустрэчы

23.08.2026 / 17:43

Nashaniva.com

«Вы можаце сабе ўявіць маршалаў Савецкага Саюза, якія абдымаюцца адзін з адным, цалуюцца?»

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Фота: tengrinews.kz

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў раскрытыкаваў мужчын, якія абдымаюцца пры сустрэчы.

«Назіраючы за паводзінамі маладых людзей, ды і людзей паважнага веку, я прыйшоў да высновы, што нам усё ж трэба згадаць пра нашы спадчынныя традыцыі.

Гэта не справа, калі мужчыны пачынаюць адзін аднаго абдымаць, цалаваць, жанчыны цалуюць мужчын, мужчыны цалуюць жанчын. Ніколі ў нашых звычаях гэтага не было. Тым больш людзі ў ваеннай форме. Генералы пачынаюць абдымацца адзін з адным. Што гэта такое?

Вы можаце сабе ўявіць маршалаў Савецкага Саюза, маршалаў-пераможцаў у Сусветнай вайне, у Вялікай Айчыннай вайне, якія абдымаюцца адзін з адным, цалуюцца адзін з адным? Мужчыны мусяць падаваць руку адзін аднаму, ціснуць яе моцна, а не падаваць руку, як цёплую катлетку ці галінку, і так вітаць усмешкай, але не больш за гэта. Гэта заўсёды так было. У рэшце рэшт, можна прыкласці правую руку да сэрца, калі ты рады бачыць гэтага чалавека», — сказаў Такаеў журналістам пасля галасавання на выбарах у парламент у Астане.

Ён дадаў, што ініцыяваў новы код паводзін.

Чытайце таксама:

У Казахстане забаранілі прапаганду ЛГБТ

Такаеў заявіў пра пачатак новай эры ў Казахстане

Каментары да артыкула