БЕЛ Ł РУС

Беларус стаў пераможцам на міжнародным кіберспартыўным турніры. Яго каманда выйграла $600 тысяч

23.08.2026 / 20:27

Nashaniva.com

Беларус Андрэй Татарыновіч (нік TN1R) у складзе каманды Team Spirit выйграў фінал Esport World Cup па Counter-Strike 2 у Парыжы. Яны згулялі з лікам 3:1 супраць каманды Fut.

Андрэй Татарыновіч. Фота: HLTV

Каманда (гулялі 5 чалавек) атрымае 600 000 даляраў прызавых.

Андрэю цяпер 25 гадоў. Хлопец пачынаў кар'еру кібеспартсмена ў камандах СНД у 2020 годзе. У 2025 годзе ўпершыню трапіў на мэйджар (самы важны турнір) у саставе каманды Heroic, а пасля перайшоў у Team Spirit, якія тады трымаліся ў топ-10 рэйтынгу Valve і HLTV.

Чытайце таксама:

Беларус упершыню сыграе на мэйджары па Counter-Strike

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч

Каментары да артыкула