БЕЛ Ł РУС

У Польшчы жорстка забілі 36‑гадовага футбольнага фаната

23.08.2026 / 23:12

Nashaniva.com

На відэа трапіла, як ён спрабаваў уцячы ад узброенай групы, але яго дагналі і збілі, выкарыстоўваючы вострыя прадметы — адзін з іх падобны на мачэтэ.

Якуб Ц. Фота: фэйсбук

Польшчу ўскалыхнула жорсткая смерць фаната футбольнага клуба «Гутнік Кракаў». На Якуба Ц., вядомага ў асяроддзі як Yankes, у ноч на 21 жніўня ў Кракаве напалі пяць хуліганаў з групоўкі, звязанай з фанатамі клуба «Вісла». У памерлага мужчыны засталася 5‑гадовая дачка, піша onet.pl.

На відэа, апублікаваным у сацсетках, відаць, як 36‑гадовы Якуб спрабуе ўцячы ад узброенай групы, але яго даганяюць і жорстка збіваюць, выкарыстоўваючы вострыя прадметы — адзін з іх падобны на мачэтэ.

На запісе чуваць, як нападнікі патрабуюць, каб мужчына вымавіў «Маладая Ферайна — гэта гонар» («Маладая Ферайна» — гэта хуліганская групоўка).

Kolejna, niepotrzebna, ofiara w świętej wojnie krakowskiej. Nie żyje kibic Hutnika. Aresztowano kilkanaście osób - kibiców Wisły Kraków.
Z niepotwierdzonych informacji - przed tym, co widać na filmie, w ofiarę wystrzelono rakietnicę.
Sprawa jest rozwojowa. pic.twitter.com/eGhVdjeDH5

— Szalony Reporter (@szalonyreporter) August 22, 2026

Якуб Ц. памёр у машыне хуткай дапамогі.

Паліцыя затрымала ў сувязі са справай дзевяць чалавек, але ўсіх адпусцілі пасля допытаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула