БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці

24.08.2026 / 07:11

Nashaniva.com

Ён упэўнены, што Беларусь і Украіна ў будучыні адновяць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з 35‑й гадавінай Дня незалежнасці, паведамляе яго прэс-служба.

«Гістарычныя лёсы беларускага і ўкраінскага народаў цесна пераплеценыя. Нашы нацыі звязваюць шматвяковыя традыцыі, памяць пра агульныя перамогі і цяжкія выпрабаванні», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на геапалітычныя ўзрушэнні, будучыя пакаленні беларусаў і ўкраінцаў захаваюць адвечныя сяброўскія і роднасныя сувязі, а Мінск і Кіеў адновяць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на прынцыпах даверу, павагі і раўнапраўя, гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў усім грамадзянам Украіны здароўя і росквіту, а іх краіне — міру і шчасця.

Прэс-служба не дадала, што сёння акурат роўна чатыры з паловай гады, як Расія вядзе поўнамаштабную вайну супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула