БЕЛ Ł РУС

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?

24.08.2026 / 10:40

Сяргей Гезгала

Зброя ўкраінскай зборкі здымае з саюзнікаў палітычныя абмежаванні на ўдары па аб'ектах у Расіі.

Ракета Storm Shadow, у французскай версіі вядомая як SCALP. Выява: aoav.org.uk

Вялікабрытанія дазволіла еўрапейскай абароннай кампаніі MBDA перадаць Кіеву сакрэтную тэхнічную дакументацыю пра брытанскія кампаненты для дальнабойных крылатых ракет SCALP — французскага аналага брытанскіх Storm Shadow. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Эндзі Бёрнэма.

Гэта рашэнне дазволіць Украіне і Францыі разгарнуць лакальную вытворчасць адпаведных боепрыпасаў на ўкраінскай тэрыторыі.

Абвяшчэнне рашэння прымеркавалі да Дня незалежнасці Украіны.

«У 35‑ю гадавіну незалежнасці Украіны ўкраінскі народ не мусіць сумнявацца: Вялікабрытанія падтрымлівае вас сёння і будзе падтрымліваць столькі, колькі спатрэбіцца. <…> Дружба паміж нашымі двума краінамі надоўга перажыве незаконную вайну Расіі», — заявіў Бёрнэм.

У сярэдзіне ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі пасля перамоў з Эмануэлем Макронам анансаваў, што Францыя прадаставіць Украіне ліцэнзіі на вытворчасць крылатых ракет SCALP, кіраваных авіябомбаў AASM Hammer і зенітных ракет Aster 30.


Французская SCALP і брытанская Storm Shadow — гэта фактычна адна і тая ж ракета з аднолькавымі характарыстыкамі пад рознымі назвамі.

Крылатая ракета вялікай дальнасці SCALP распрацавана на базе французскай ракеты Apache. Галоўнае яе прызначэнне — знішчэнне пранікнёным выбухам умацаваных цэляў (бункераў, камандных пунктаў і мастоў), у адрозненне ад Apache, якая выкарыстоўвала касетныя боепрыпасы для накрыцця плошчаў.

SCALP — гэта ракета, якая пры ўдалым прымяненні здольная разбурыць Крымскі мост.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула