БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Праціўнікі разумеюць, што мы не спім

24.08.2026 / 11:52

Nashaniva.com

На сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі Аляксандрам Цыбульскім Аляксандр Лукашэнка адзначыў рост магчымасцяў Беларусі ў супрацоўніцтве з Расіяй у апошні час, піша БелТА.

AP Photo Pavel Bednyakov, Pool

«На шчасце ці на няшчасце, нашы магчымасці ў апошні час узраслі ў напрамку Расіі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Нам сёння даводзіцца разам з вамі быць на фронце. Нікуды ад гэтага не падзецца. Значэнне Беларусі ў сувязі з тымі падзеямі, якія адбываюцца вакол нас, узрастае».

Ён зазначыў, што Беларусь ведае сваю ролю, якую трэба адыграць у гэтым свеце.

«Пакуль усё ідзе нармальна. Нам удаецца тут і папярэджваць, і стрымліваць патэнцыйных нашых праціўнікаў, скажам так, пакуль не ворагаў, а праціўнікаў. Яны разумеюць, што мы тут не спім. А калі і спім, то бачым тое, што павінны бачыць», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула