БЕЛ Ł РУС

У Вялікім тэатры галоўную люстру апусцяць у залу. Ахвотных запрашаюць на фотасесію

24.08.2026 / 12:22

Nashaniva.com

У Вялікім тэатры ідзе актыўная падрыхтоўка да новага сезона. Пакуль у тэатры праводзяць апошнія падрыхтоўчыя работы. 94‑ы сезон адкрые гала-канцэрт «Трыумф оперы» 6 верасня.

Адна з самых відовішчных частак працэсу — абслугоўванне галоўнай люстры глядзельнай залы. На гэты раз ёю можна будзе не толькі палюбавацца зблізку, але і зрабіць эфектную фотасесію на яе фоне, піша Onliner.by.

Мерапрыемства запланавана на 26 жніўня, фотасесія атрымала назву «Хрустальны ракурс». У гэты дзень люстру апусцяць на ўзровень выцягнутай рукі. Кошт квітка — 15 рублёў, працягласць здымкі — 20 хвілін.

Здымаць можна толькі на асабістае, а не прафесійнае абсталяванне — тэлефон або фотаапарат. Усяго прадугледжана 6 часавых слотаў — з 12:00 да 14:30. На любы з іх пакуль можна набыць квіток, хоць колькасць месцаў абмежаваная.

Люстра — адзін з важных сімвалаў тэатра. Яе зрабілі ў Лідзе. Дыяметр — 4 метры, а вага — больш за тону. Большую частку года люстра вісіць на 8‑м паверсе на трывалым металічным каркасе. Усяго на ёй 32 000 крыштальных падвесак і 500 лямпачак. Звычайна яе спускаюць з «п'едэстала» ўсяго раз на год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула