19‑гадовага беларуса высылаюць з Даніі
Але спачатку трэба адседзець 20 сутак за крадзеж. Гэта будуць яго апошнія дні ў Даніі, пасля пачне дзейнічаць шасцігадовая забарона на ўезд.
Horsens. Фота: wikimedia.org
У суботу, 22 жніўня, 19‑гадовы хлопец з Беларусі быў прысуджаны да 20 сутак зняволення і высылкі з краіны з забаронай на ўезд на шэсць гадоў, паведамляе пракуратура пры паліцыі Паўднёва-Усходняй Ютландыі.
Маладога беларуса затрымалі ў пятніцу за крадзеж у краме ў горадзе Хорсенс.
Паводле паліцыі, мужчына разам з невядомым саўдзельнікам скраў тавараў на суму каля $647.