Пашынян заявіў, што будзе вельмі рады, калі Арменію выключаць з АДКБ
Пяскоў на гэта сказаў, што Ерэван свабодны пакінуць арганізацыю.
Нікол Пашынян. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP
Прэм'ер-міністрНікол Пашынян адзначыў, што будзе «вельмі рады», калі Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы сама прыме рашэнне выключыць Арменію з блока, піша «Дождь».
«У любым выпадку гэта вызваліць нас ад дылемы — выходзіць ці не выходзіць», — адзначыў ён.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы гэтую заяву, адзначыў, што Ерэван «свабодны пакінуць» арганізацыю, калі «больш не мае патрэбы ў сілу сваіх нацыянальных інтарэсаў у членстве ў такой важнай арганізацыі па забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі».
Таксама ён дадаў, што раней Арменія толькі заяўляла пра замарожванне членства ў арганізацыі, выходзіць з яе яна не планавала.
Што тычыцца працэсу падачы заяўкі на ўступленне Арменіі ў ЕС, Пяскоў параіў Арменіі ўспомніць досвед Турцыі і «іншых краін», «з моманту падачы заявак якімі ўжо прайшлі дзесяцігоддзі».
Чытайце таксама:
Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС
Пашынян вырашыў адклікаць пасла Арменіі з Расіі на фоне гандлёвай вайны