БЕЛ Ł РУС

На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч

24.08.2026 / 13:42

Nashaniva.com

За кратамі ён правёў паўтара года.

На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч, піша Белсат.

Максім быў пазбаўлены волі тэрмінам на паўтара года па абвінавачанні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — артыкул 342 Крымінальнага кодэкса.

2 красавіка 2025 года ў кватэру, якую арандаваў Максім Урбановіч, уварваліся сілавікі. Пасля ператрусу Максіма адвезлі на допыт у Следчы камітэт, а адтуль у СІЗА.

Максім з'яўляецца братам Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула