БЕЛ Ł РУС

Уводзяць нарматыў беларускіх тавараў у крамах

24.08.2026 / 14:51

Nashaniva.com

Мінгандлю прыняло рашэнне часова ўвесці абавязковы нарматыў па наяўнасці айчынных тавараў у гандлёвым асартыменце. Ён складае 58%. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выдала адпаведную пастанову №48 ад 20 жніўня 2026 года.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Паводле афіцыйных даных, па выніках першага паўгоддзя 2026 года доля беларускіх тавараў у крамах склала 54,6% (паказчык вырас на 0,1 працэнтнага пункта). Пры гэтаму згодна з планам развіцця гандлю, паказчык па выніках года мусіць дасягнуць 58%.

Беларуская ж дактрына ж харчовай бяспекі прадугледжвае аптымальны ўзровень у 80-85% для ўласнай прадукцыі.

На думку Мінгандлю, такі падыход будзе стымуляваць продаж айчынных тавараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула