БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка праз будаўніцтва чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт мяняе расклад цягнікоў

24.08.2026 / 16:56

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка пачала чарговы этап будаўніцтва хуткаснай пасажырскай лініі Мінск — Гарадзішча — індустрыяльны парк «Вялікі камень» — Нацыянальны аэрапорт Мінск. З 24 жніўня змяняецца расклад руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У сувязі з будаўнічымі работамі частка цягнікоў на маршруце Мінск — Орша будзе курсаваць па змененым раскладзе або маршруце, а некаторыя рэйсы часова адменяць.

Карэктаванне раскладу будзе дзейнічаць у перыяды з 24 да 28 жніўня, з 7 да 26 верасня, з 28 верасня да 7 кастрычніка, а таксама з 8 кастрычніка да ўвядзення новага раскладу на 2026/2027 год.

Будаўніцтва новай лініі працягласцю 41,8 кіламетра пачалося ў верасні 2025 года. Завяршыць праект плануюць у жніўні 2028 года. Пасля запуску хуткасных цягнікоў дарога ад Мінска да аэрапорта павінна займаць менш за 30 хвілін.

На першым этапе плануецца павялічыць прапускную здольнасць участка паміж станцыямі Мінск-Пасажырскі і Гарадзішча і скараціць час паездкі. У далейшым пабудуюць каля 18 кіламетраў новых рэек да «Вялікага каменя» і Нацыянальнага аэрапорта.

Цяпер асноўныя работы вядуцца на перагоне Калодзішчы — Гарадзішча. Там ужо падрыхтавана земляное палатно, змантаважаная рэйка-шпальная кратка трэцяга галоўнага пуці і стрэлачныя пераводы. Таксама працягваецца ўстаноўка кантактнай сеткі і сістэм аўтаматыкі, будуецца новы прыпыначны пункт «Садовы».

Чытайце таксама:

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін

Беларуская чыгунка набудзе 30 пасажырскіх вагонаў. Палова — для кірунку ў Маскву

Напярэдадні новага навучальнага года Беларуская чыгунка пусціць дадатковыя цягнікі

З Бранска і Вялікіх Лук у Беларусь пусцяць электрычкі

Каментары да артыкула