БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска

24.08.2026 / 17:23

Nashaniva.com

У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402‑х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе, паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500‑х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII стагоддзі горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ.

Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу.

Арыгінал кнігі выйшаў на ідышы яшчэ ў 1956 годзе, а цяпер 402‑старонкавае выданне ўпершыню стала даступным па-англійску.

Чытайце таксама:

Выйшла грунтоўная «Кніга некралогаў» беларускай эміграцыі. Што ў ёй?

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула