Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў
Беларуска з Ваўкавыска пахвалілася незвычайным ураджаем кавуноў. Яна вырошчвае розныя сарты і сёлета вырашыла вызначыць, якія з іх далі найбольшы ўраджай, піша Tochka.by.
Скрыншот з відэа
Жанчына прызнаецца, што проста вырасціць кавун ёй ужо нецікава. Яна імкнецца атрымаць як мага больш пладоў з мінімальнай плошчы і пры невялікім доглядзе. Вынікамі эксперыменту яна падзялілася ў тыктоку.
На градках у яе цяпер засталіся позняспелыя буйныя кавуны, а таксама дробныя, некандыцыйныя плады вагой да 3 кг.
Трэцяе месца заняў сорт «Талісман» — з сямі кавуноў атрымалася 75,2 кг. Другім стаў «Эль Уафі»: 11 кавуноў разам пацягнулі на 83,4 кг.
А пераможцам стаў сорт «Раманза». З аднаго куста жанчына сабрала 10 кавуноў агульнай вагой 89,2 кг.
Беларуска прызналася, што сама здзіўленая такім вынікам і сказала: «Проста не верыцца».
Чытайце таксама:
У беларускіх крамах з'явіліся турэцкія чорныя кавуны. Якія яны на смак
Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі