БЕЛ Ł РУС

Беларусы сталі часцей ездзіць на Мальдывы летам

24.08.2026 / 20:07

Nashaniva.com

Мальдыўскія астравы становяцца ўсё больш папулярным напрамкам для беларускіх турыстаў не толькі зімой, але і летам. За першае паўгоддзе 2026 года гэтыя астравы наведалі 2840 беларусаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: pexels.com

Найбольшая колькасць наведванняў прыпала на студзень — 676 чалавек, і люты — 564. Найменш беларусаў прыязджала ў красавіку — 386.

Для параўнання: за ўвесь 2025 год на Мальдывах пабывалі 7442 беларусы. Найбольш папулярнымі месяцамі тады былі сакавік — 805 турыстаў, і лістапад — 790.

Раней Мальдывы лічыліся пераважна зімовым кірункам, аднак цяпер колькасць беларускіх турыстаў расце і ў летнія месяцы. Адна з прычын — зніжэнне цэн у міжсезонне. Гатэлі могуць прапаноўваць зніжкі да 50%, а таксама ўключаць трансфер у кошт пражывання.

У выніку адпачынак на экзатычных астравах становіцца больш даступным не толькі для заможных турыстаў. Са слоў дырэктаркі беларускага турыстычнага аператара «Ваяжтур» Ганны Нячай, у высокі сезон якасны адпачынак у Турцыі або Тайландзе часам каштуе прыкладна столькі ж, колькі і адпаведная паездка на Мальдывы.

Таму ўсё больш беларусаў разглядаюць Мальдывы як альтэрнатыву звыклым курортам, у тым ліку для летняга адпачынку.

Чытайце таксама:

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў

На Мальдывах падчас рызыкоўнага апускання загінулі пяць турыстаў з Італіі

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

Каментары да артыкула