Лукашэнка заявіў пра намер сустрэцца ў найбліжэйшы час з Пуціным
І прэм'ер-міністрам Расіі.
Фота: Maxim Shipenkov Pool Photo via AP
Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца з прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам Расіі. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзянісам Мантуравым, піша БелТА.
«З прэм’ер-міністрам Расіі мы сустрэнемся ў бліжэйшы час, і з прэзідэнтам Расіі таксама сустрэнемся і абмяркуем тыя пытанні, якія мы не зможам [з першым віцэ-прэм’ерам] узгадніць», — сказаў ён.