Беларускі хакеіст у Расіі патлумачыў, як правільна называць нашу краіну
«Асабіста мне «Белоруссія» рэжа слых».
Выхаванец гомельскага хакея, нападнік чарапавецкай «Северсталі» Аляксандр Скоранаў патлумачыў расійскім журналістам, як правільна называць сваю краіну, заўважыла «Трыбуна».
— Патлумачце, чаму правільна пісаць і гаварыць Беларусь, а не «Белоруссія»? — спыталі спартсмена.
— Правільная назва нашай краіны — Рэспубліка Беларусь. Ну, гэта значыць менавіта Беларусь, а не як-небудзь інакш. Я дакладна не ведаю, ці правільна ўвогуле, скланяць або нешта дадаваць да афіцыйнай назвы.
Я заўважыў, што ў Расіі часта пішуць «Белоруссия», але я не ведаю, з чым гэта звязана. Лічу, што не трэба змяняць афіцыйную назву краіны. Асабіста мне «Белоруссія» рэжа слых, — сказаў Скоранаў.