Нетаньяху заявіў пра спробу Ірана забіць яго сына
Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што Іран спрабаваў забіць аднаго з яго сыноў. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю ізраільскаму тэлеканалу Channel 14, піша BILD.
Біньямін Нетаньяху. Фота: AP Photo / Oded Balilty, File
«Адбылося нешта неверагоднае: Іран абраў мішэнню аднаго з маіх сыноў. Іран спрабаваў забіць аднаго з маіх сыноў», — сказаў Нетаньяху, не ўдакладніўшы, пра каго менавіта ідзе гаворка і калі гэта адбылося.
Заява прагучала на фоне спрэчкі пра ахову былога начальніка Генштаба Гадзі Айзенкота, які напярэдадні выбараў 27 кастрычніка ідзе ў апытаннях нароўні з Нетаньяху.
Прэм’ер заклікаў забяспечыць Айзенкоту кругласутачную ахову, падкрэсліўшы, што гэта «не раскоша», і папярэдзіў: без яе Іран можа дамагчыся свайго.
Пасля інтэрв’ю журналіст Амiт Сегаль напісаў, што інфармацыя пра меркаваны замах вядомая ўжо «некалькі месяцаў», аднак раней яе было забаронена публікаваць.
Які менавіта сын Нетаньяху мог быць мішэнню і што стаяла за меркаваным планам, пакуль публічна не раскрываецца.